За выходныя ў Мінску пакончылі з сабой пяць пенсіянераў

14.02.2011 13:15
Архив Редакция

У Мінску за тры дні (з 11 па 13 лютага) пяць пенсіянераў пакончылі жыццё самагубствам, паведамілі ў гарадской пракуратуры. Так, 11 лютага ў лякарні хуткай медыцынскай дапамогі з 12-га паверха з сваёй палаты выкінуўся і разбіўся да смерці 66-гадовы пацыент кардыялагічнага аддзялення. Іншым пацыентам і медсёстрам не ўдалося спыніць пенсіянера.

У суботу, 12 лютага, 93-гадовая жыхарка Кастрычніцкага раёна Мінску павесілася ў сваёй кватэры. Па інфармацыі пракуратуры, жанчына стаяла на ўліку ў псіхіятра, перадае БелаПАН.

У нядзелю, 13 лютага, адразу тры самагубствы пажылых людзей адбылося ў Мінску. Так, у Заводскім і Першамайскім раёнах павесіліся 70-гадовы і 84-гадовы мужчыны. Акрамя таго, у Першамайскім раёне знайшлі 73-гадовую пенсіянерку з ускрытымі венамі. Па інфармацыі пракуратуры, ва ўсіх траіх памерлых былі цяжкія хваробы.

Па фактах суіцыду пракуратура Мінску праводзіць праверкі.

Как вам новость?