За з'яўленне ў Мінску вуліцы Быкава сабралі 52 тыс. подпісаў

15.06.2010 11:55
Архив Редакция

Актывісты кампаніі "Гавары праўду!" арганізавалі збор подпісаў за пераназванне вуліцы Ульянаўская, якая размешчана ў цэнтры Мінску, у вуліцу імя Быкава. У цяперашні момант больш за 50 тыс. чалавек падтрымала гэтую ініцыятыву.

«Я думаю гэтых подпісаў дастаткова», — прыводзіць словы эксперта кампаніі Аляксандра Фядуты «Народная Воля».

«Мы не ведаем дакладна колькасць тых ветэранаў, якія прасілі прэзідэнта Лукашэнку пераназваць праспект Скарыны і Машэрава. Думаю, іх было не больш», — адзначыў прадстаўнік «Гавары праўду!».

Таксама Аляксандр Фядута распавёў, што збор подпісаў — гэта толькі пачатак, таксама актывісты кампаніі збіраюцца дамагчыся таго, каб у Мінску з’явіўся помнік народнаму пісьменніку. Аднак на гэта патрэбныя грошы.

Збор подпісаў цяпер працягваецца, пасля яго завяршэння ўсе неабходныя дакументы будуць перададзеныя ў Мінгарвыканкам.

Как вам новость?
Головоломки