За "золата" Алімпіяды беларусы атрымаюць 150 тыс. даляраў

29.06.2010 10:38
Архив Редакция

У 1,5-1,7 разы павялічаны памер прэміяльных беларускім спартоўцам і іх трэнерам за медалі Алімпійскіх гульняў. У адпаведнасці з указам прэзідэнта № 333 сума прэміяльных за медалі на XXX летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане і ХХII зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы складуць: за залаты — 150 тыс. даляраў, за срэбны — 75 тыс., за бронзавы — 50 тыс.

На летняй Алімпіядзе 2008 года ў Пекіне і зімовай 2010 года ў Ванкуверы «золата» ацэньвалася ў 100 тыс. даляраў, «срэбра» — у 50 тыс., «бронза» — у 30 тыс., нагадвае БелаПАН.

Гэтым жа ўказам у 1,7-2 разы павышаныя прэміяльныя за медалі на Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях: за залаты — з 30 да 50 тыс. даляраў, срэбны — з 15 да 30 тыс., бронзавы — з 10 да 20 тыс. Новыя расцэнкі будуць прымяняцца на ХIV летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, ХХII Дэфлімпійскіх гульнях 2013 года ў Афінах і ХІ зімовых Паралімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы.

Акрамя таго, са 160 да 250 павялічана колькасць імянных стыпендый прэзідэнта выдатным беларускім спартоўцам і трэнерам. Пры гэтым стыпендыі могуць прызначацца медалістам не толькі Алімпійскіх, але і Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульняў (на тэрмін да чатырох гадоў: за першае месца — да 130 тарыфных ставак першага разраду; за другое — да 100; за трэцяе — да 85).

Міністэрству спорту і турызму даручана прызначаць імянныя стыпендыі прэзідэнта выдатным беларускім спартоўцам і трэнерам за спартыўныя вынікі, дасягнутыя на Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях пасля першага студзеня 2010 года.

Указам устаноўлена, што узнагароды трэнерам не абкладаюцца падаходным падаткам з фізічных асобаў. Спартоўцам і трэнерам нацыянальных камандаў, якім не прызначаныя іншыя імянныя стыпендыі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, могуць устанаўлівацца імянныя стыпендыі за высокія спартыўныя вынікі і (або) заслугі перад фізкультурных рухам. Колькасць, максімальны памер і парадак прызначэння імянных стыпендый за высокія спартыўныя вынікі і (або) заслугі перад фізкультурных рухам вызначаюцца прэзідэнтам.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны «прыняць удзел у ажыццяўленні мераў, у тым ліку за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, па забеспячэнні падрыхтоўкі спартоўцаў, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі і якія з’яўляюцца кандыдатамі на ўдзел у гульнях, развіцці і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўных збудаванняў, вызначаных асноўнымі базамі падрыхтоўкі нацыянальных і зборных камандаў па відах спорту, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, сярэдніх школ-вучэльняў алімпійскага рэзерву, клубаў i (або) спорту, арганізацыяў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спартоўцаў нацыянальнай каманды па інваспорце, а таксама па стварэнні спрыяльных сацыяльна-бытавых умоў спартсменам, трэнерам і спецыялістам нацыянальных камандаў».

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки