За "золата" Алімпіяды Грышын будзе атрымліваць 16,2 млн. рублёў у месяц

25.03.2010 09:40
Архив Редакция

Алімпійскаму чэмпіёну Аляксею Грышыну прызначылі імянную стыпендыю ў памеры 200 тарыфных ставак першага разраду, што ў наш час складае 16,2 млн. рублёў у месяц. Пра гэта паведамілі 24 сакавіка на калегіі міністэрства спорту і турызму, прысвечанай вынікам выступу беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Ванкуверы

Імянную стыпендыю фрыстайліст Аляксей Грышын будзе атрымліваць з 25 лютага 2010 года да 24 лютага 2014 года. Такая ж стыпендыя прызначана і галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды па фрыстайле Мікалаю Казеке, паведамляе БелТА.

Акрамя таго, прысуджаны стыпендыі ў памеры 100 тарыфных ставак (каля 8,1 млн. рублёў) фрыстайлістцы Асоль Слівец, якая заняла на Гульнях-2010 чацвёртае месца, старшаму трэнеру нацыянальнай зборнай па фрыстайле Васілю Вараб’ёву, біятланістам Дар’і Домрачавай і Сяргею Новікаву, галоўнаму трэнеру мужчынскай каманды па біятлоне Аляксандру Папову, галоўнаму трэнеру жаночай каманды па біятлоне Андрыяну Цыбульскаму, а таксама трэнеру-масажысту беларускай зборнай Ягору Шамшуру.

Па выніках зімовай Алімпіяды-2010 Беларусь заваявала тры медалі (адзін залаты, адзін срэбны і адзін бронзавы) і разам са Славакіяй падзяліла 17-е месца па якасці ўзнагарод. Па агульнай колькасці медалёў беларусы з Аўстраліяй, Славакіяй, Славеніяй і Харватыяй паказалі 19-ы вынік.

У Ванкуверы ўпершыню за час выступу Беларусі самастойнай камандай быў заваяваны залаты медаль зімовай Алімпіяды. Акрамя таго, беларусы ўпершыню здолелі здабыць больш за дзве ўзнагароды на Белых гульнях.

Как вам новость?
Головоломки