За зрыў дзяржплану беларускія чыноўнікі будуць адказваць асабіста

30.11.2010 09:43
Архив Редакция

Згодна з пастановай Савета Міністраў Беларусі № 1713, службовыя асобы за невыкананне Дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця на 2007-2010 гады могуць быць прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці. Таксама кіраўнікам дзяржорганаў прадпісана забяспечыць пад персанальную адказнасць прыняцце вычарпальных мераў па безумоўным уводзе ў эксплуатацыю аб'ектаў.

Акрамя таго, яны павінны ў тэрміны, вызначаныя планамі-графікамі рэалізацыі праграмаў інавацыйнага развіцця галінаў і рэгіёнаў, забяспечыць выхад на праектную магутнасць і выкананне працоўных этапаў рэалізацыі інавацыйных праектаў, перадае БелТА.

Пастанова таксама прадпісвае намеснікам прэм’ер-міністра па кірунках, што яны курыруюць, усталяваць жорсткі кантроль за рэалізацыяй інавацыйных праектаў для забеспячэння безумоўнага выканання ва ўстаноўленыя тэрміны заданняў дзяржпраграмы.

Пры гэтым кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, Нацыянальнай НАН Беларусі, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, якія з’яўляюцца заказчыкамі дзяржпраграмы, упаўнаважаны ва ўстаноўленым парадку прыцягваць да дысцыплінарнай адказнасці нават да вызвалення ад займанай пасады службовых асоб за неналежнае выкананне службовых абавязкаў, што выявілася у незабеспячэнні ва ўстаноўленыя тэрміны ўводу ў эксплуатацыю аб’ектаў. Іх таксама можна будзе пакараць за неабгрунтаваную адмову ад выканання інавацыйных праектаў дзяржпраграмы.

Акрамя гэтага Саўмін унёс змены ў план рэалізацыі праграмы і ў планы-графікі рэалізацыі праграмаў інавацыйнага развіцця галін і рэгіёнаў. Таксама да дакументу прыкладаецца спіс інавацыйных праектаў, не ўведзеных у эксплуатацыю ў вызначаныя тэрміны; пералік інавацыйных праектаў, па якіх не забяспечаны выхад на праектную магутнасць у вызначаныя тэрміны; пералік інавацыйных праектаў, дзе не забяспечана выкананне ва ўстаноўленыя тэрміны працоўных этапаў.

На 1 кастрычніка 2010 года ў эксплуатацыю не ўвялі 28 інавацыйных праектаў: сем у мінсельгаса, пяць у канцэрне «Беллеспаперапрам», чатыры ў Мінскім аблвыканкаме, па два ў мінпрама, мінбудархітэктуры, канцэрне «Беллегпрам», Віцебскім аблвыканкаме, па адным у мінгандлі, «Белбіяфарме», «Белнафтахіме», Гомельскім аблвыканкаме.

Не забяспечылі выхад вытворчасцяў на праектную магутнасць дзевяці інавацыйных праектаў: па два мінсельгасхарч, «Беллегпрам» і Віцебскі аблвыканкам, па адным мінбудархітэктуры, «Белбіяфармам», Магілёўскі аблвыканкам.
Не выкананы рабочыя этапы па рэалізацыі 40 інавацыйных праектаў.

Как вам новость?
Головоломки