За зверскае забойства пенсіянеркі дзяўчыну асудзілі да 20 гадоў турмы

23.03.2010 11:19
Архив Редакция

29-гадовую жыхарку Ляхавіцкага раёна прысудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі і прымусовага лячэння ад алкагалізму за забойства пенсіянеркі з адмысловай жорсткасцю і крадзеж. 

Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, маладая дзяўчына разбіла шыбу і пракралася ў хату да жыхаркі вёскі Навасёлкі Ляхавіцкага раёна 1932 года нараджэння ў ноч з 22 на 23 кастрычніка 2009 года з мэтай завалодаць яе пенсіяй, паведамляе БелТА.

Злачынца нанесла пажылой жанчыне 17 удараў драўляным таўкачыкам, які ўзяла ў хаце пенсіянеркі. Забіўшы жанчыну і не знайшоўшы яе пенсіі, яна прыхапіла з сабой 1,7 тыс. рублёў, пяць адрэзаў паркалёвай тканіны, прадукты харчавання і падвеску ад значка «Пераможца сацспаборніцтва» — агулам на 43,75 тыс. рублёў.

У міліцыі паведамілі, што жыхарка Ляхавіцкага раёна раней была асуджана за крадзеж.

Как вам новость?