Забарону на распіванне піва падтрымлівае 40,5% маладых беларусаў

28.04.2010 14:08
Архив Редакция

Увядзенне з 23 лютага цяперашняга года адміністрацыйнай адказнасці за распіванне піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах 40,5% маладых беларусаў ацэньваюць станоўча. Пра гэта сведчаць дадзеныя сацыялагічнага апытання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

На думку маладых людзей, забарона дазволіць паменшыць колькасць спажывання алкаголю. Больш за трэць апытаных рэспандэнтаў (36,5%) мяркуюць, што дадзеныя меры нічога не зменяць. Не ўхваляюць увядзення абмежаванняў (18%) моладзі, лічачы, што такімі рашэннямі нічога не дамагчыся, паведамляе БелТА.

Паводле атрыманых сацыёлагамі вынікам 27,5% маладых людзей ужываюць слабаалкагольныя напоі некалькі разоў на год. Кожны пяты (19%) рэспандэнт заявіў пра тое, што наогул вядзе цвярозы лад жыцця. П’юць піва некалькі разоў на месяц 39,5% удзельнікаў апытання, некалькі разоў на тыдзень — 12,5%, практычна штодня — 1%.

Крыху радзей маладыя людзі ўжываюць моцны алкаголь: 47% — некалькі разоў на год, 24% — некалькі разоў на месяц, 2% — некалькі разоў на тыдзень. Па дадзеных апытання, на штодзённае ўжыванне алкаголю не паказаў практычна ніхто.

Чарговы этап рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання «Моладзь Беларусі: праблемы і настроі», мэтай якога было вывучэнне распаўсюджанасці сярод моладзі шкодных звычак і меркаванні пра іх маладых людзей, праводзіўся ў лютым 2010 года. Па месцы жыхарства было апытана 1 353 рэспандэнты ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў.

Как вам новость?
Головоломки