Задняпраны: Еўропа абрала ў Еўранест тых, каго падтрымлівае 5-7% беларусаў

12.03.2010 16:36
Архив Редакция

Старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (РППС) Васіль Задняпраны лічыць, што Еўропа абрала ў парламенцкае вымярэнне "Ўсходняга партнёрства" Еўранест толькі тых, каго падтрымлівае 5-7% беларусаў. "Еўрапарламент вельмі выбарча падыходзіць да вызначэння партый і грамадскіх арганізацый у фармаванні дэлегацыі ад Беларусі ў Еўранесце", — сказаў лідар РППС.

Васіль Задняпраны выказаў здзіўленне з нагоды таго, што Еўрапарламент заяўляе пра ўключэнне ў склад дэлегацыі Еўранест ад Беларусі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, маючы на ўвазе «толькі партыі і аб’яднанні, якія выступаюць выключна супраць дзейснай улады», паведамляе БелТА.

 

«Самая сціплая рэакцыя на такую пастаноўку пытання — гэта неразуменне і здзіўленне, — сказаў старшыня РППС. — Гэта дэструктыўны крок з боку Еўрапарламента і дарога, якая вядзе ў нікуды».

 

Па словах Васіля Задняпранага, у Беларусі «рэальна дзейнічаюць 15 палітычных партый і калі глядзець з пазіцый плюралізму і дэмакратыі, дык трэба ўлічваць увесь спектр палітычных сіл краіны». «Тым больш што ёсць партыі, чыя вага і ўплыў у краіне значна больш, чым ва ўсёй апазіцыі разам узятай», — лічыць старшыня РППС.

 

«Партыі з цэнтрысцкімі пазіцыямі Еўрапарламент не цікавяць. У нас быў дыялог з еўрапарламентарыямі, і калі яны зразумелі, што мы не збіраемся адкрыта лаяць уладу, хоць наш пункт гледжання далёка не заўсёды супадае з афіцыйнай, іх цікавасць да РППС адразу знік», — распавёў Васіль Задняпраны.

 

Лідар РППС упэўнены, што пры такім «загадзя ангажаваным падыходзе не можа ісці і гаворкі пра дэмакратыю». «Еўрапарламенту варта яшчэ раз перагледзець свае пазіцыі і прыняць узважанае, аб’ектыўнае рашэнне з нагоды прадстаўніцтва Беларусі ў Еўранесце», — падкрэсліў Васіль Задняпраны.

 

Як раней паведамляў Тэлеграф, дзясятага сакавіка на адмысловым паседжанні Еўрапарламента ў Страсбургу было прынята рашэнне, што Беларусь у Еўранесце прадставяць толькі прадстаўнікі апазіцыі.

Как вам новость?
Головоломки