Заяўка Лукашэнкі пададзена з парушэннем заканадаўства

27.09.2010 08:48
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падаў заяўку на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы з парушэннем заканадаўства. Неабходныя для рэгістрацыі дакументы ў ЦВК перадаў не сам прэзідэнт, як таго патрабуе заканадаўства. Як расказаў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы прэзідэнта падаў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.

Згодна з арт. 61 Выбарчага кодэксу Беларусі, «спіс членаў ініцыятыўнай групы з указаннем яе кіраўніка разам з заявай аб рэгістрацыі групы падаецца ў ЦВК не пазней чым за 85 дзён да выбараў асобай, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты Беларусі».

Таксама ў Выбарчым кодэксе значыцца, што «пры падачы дакументаў у ЦВК асоба, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, прад’яўляе пашпарт грамадзяніна Беларусі».

Як раней перадаваў Тэлеграф, дзейны кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падаў у ЦВК дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы сёння ўвечары, 24 верасня. У склад ініцыятыўнай групы беларускага лідара ўвайшло 8 403 чалавекі. Кіраўніком ініцыятыўнай групы беларускага лідара з’яўляецца Аляксандр Радзькоў.

Как вам новость?
Головоломки