Заява Дзярждумы РФ выклікае здзіўленне ў беларускіх дэпутатаў

07.10.2010 10:16
Архив Редакция

Заява расійскай Дзярждумы аб сітуацыі ў беларуска-расійскіх адносінах, зробленая 6 кастрычніка, выклікае здзіўленне ў беларускіх дэпутатаў. "Здзіўленне выклікае тое, што падобныя выказванні прагучалі ад парламентарыяў", — заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч.

Дэпутат дадаў, што «дзейнасць парламентарыяў традыцыйна накіравана на прымірэнне народаў, садзейнічанне ўмацаванню дружбы паміж імі, бо нездарма існуе паняцце «арламенцкі дыялог». Між тым расійскія калегі вырашылі «пагоршыць працэсы разладу паміж брацкімі дзяржавамі», — сказаў Уладзімір Здановіч.

На думку дэпутата, «у адносінах Беларусі і Расіі, безумоўна, намецілася канфліктная сітуацыя, якую ні ў якім разе нельга праецыраваць як канфлікт паміж двума народамі, тым больш што сітуацыя ў многім раскручаная дзякуючы СМІ, якія падхапілі і моцна раздзьмулі выказванні асобных палітыкаў», перадае БелТА.

Уладзімір Здановіч упэўнены, што праз некаторы час «мы будзем успамінаць аб гэтай сітуацыі з лёгкай доляй іроніі, як пра непаразуменне, якое было на пэўным этапе развіцця дзвюх дзяржаў».

Як раней паведамляў Тэлеграф, Дзяржаўная дума Расійскай Федэрацыі 6 Кастрычніка прыняла заяву аб сітуацыі ў расійска-беларускіх адносінах. У ёй дэпутаты выказалі занепакоенасць сітуацыяй, якая складваецца апошнім часам у адносінах паміж дзвюма краінамі, падтрымаўшы пры гэтым выказаную з гэтай нагоды пазіцыю прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.

Как вам новость?
Головоломки