Заіка: беларусы аб'еліся і павінны эканоміць

10.03.2011 14:25
Архив Редакция

Кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія", эканаміст Леанід Заіка заявіў, што грамадзяне Беларусі сёння расплочваюцца за перадвыбарчы павышэнне заробкаў і пенсій. "Беларусы "аб'еліся", цяпер трэба эканоміць. У жыцці ж ёсць час посту, дык вось мы ўвайшлі ў посны перыяд. Цяпер у краіне будзе перыяд грашовага посту", — адзначыў эксперт.

«Усё вельмі проста. У Беларусі былі выбары. Прэзідэнт падвысіў заробак, стыпендыі, пенсіі… Калі мы возьмем падручнік па эканамічнай тэорыі, то прачытаем, што павелічэнне грошай у абарачэнні вядзе да павелічэння попыту, да павелічэння спажывання — яно павялічылася на 17%. Таму, каб гэта павялічанае спажыванне пастаянна ажыццяўляць, неабходна больш валюты», — падкрэсліў эксперт, перадае сайт АДС.

Леанід Заіка адзначыў, што «ў Беларусі няма замежнай валюты, у тым ліку і расійскіх рублёў». «Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, і прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч павінны падумаць, ці не лепш перайсці на расійскі рубель. Тады кожны будзе ведаць, што яму купіць на рубель, і гэта будзе не праблема дзяржаўнага доўгу, не праблема валютнага рэгулявання, а праблема куплі-продажу прадпрыемстваў і хатніх гаспадарак. Адменім Нацыянальны банк, адбярэм зорку Героя у Пятра Пракаповіча, пяройдзем на адзіную валюту — расійскі рубель — і праблемы знікнуць», — сказаў з іроніяй эканаміст.

Как вам новость?