Заіка: у Беларусі адбываецца канвертацыя палітычнай улады ў эканамічную

04.04.2011 12:06
Архив Редакция

Эканаміст Леанід Заіка лічыць, што беларускія палітычныя эліты, неканкурэнтныя па азначэнні, спрабуюць канвертаваць палітычную ўладу ў эканамічную. "Неканкурэнтнасць прымушае гэтыя сацыяльныя групы (Лукашэнка ўваходзіць у іх) манапалізаваць адміністрацыйную і палітычную ўладу. І такую ўладу нікому не аддаваць, нават частку яе ўтрымліваць пад уласным кантролем", — заявіў ён.

На думку эканаміста, беларускі бізнэс ужо нясе ў сабе наменклатурную кампаненту, паколькі вялікая колькасць «былых міністраў, іх намеснікаў і іншых чыноўнікаў, іх дзяцей уваходзіць у саюзы прадпрымальнікаў». «Але нават яны — свайго роду ізгоі гэтай групы», — адзначыў ён, перадае «Наше мнение«.

«Боязь папасціся на «першы кручок» прывяла да таго, што за апошнія 3 гады «планы» па прыватызацыі рэалізаваны ўсяго на 10%. Дзіўна, праўда? Прысваенне ўласнасці пайшло па 3-м томе «Капітала» Маркса, а не па 1-м томе. Вось і ўзнікла сітуацыя кагнітыўнага дысанансу — вынік беларускіх надзіва дрымучых уяўленняў аб «капітале-ўласнасці» і «капітале-функцыі». На адрозненне ад класічнага капіталізму з яго рынкавай эканомікай, у нас ідзе адваротны працэс. Ад капіталу-функцыі — да капіталу-ўласнасці», — заявіў эксперт.

У сувязі з гэтым, па словах Леаніда Заікі, прыйшоў час прыватнаму ініцыятыўнаму бізнэсу прапанаваць «сваю актыўную, прагрэсіўную платформу прыватызацыі». «Але і сам нацыянальны бізнэс баіцца такіх сваіх мэтаў. Больш за тое, баіцца нават уласнага ценю. Сацыяльнага і палітычнага ценю. Вось гэта сапраўды праблема. Вывесці нацыянальны бізнэс са стану дагаджальнасці і «сапення» ўжо часткова атрымліваецца. Прыклад — дырэктыва № 4. Але далей — мора працы. І, дарэчы, не толькі для навукоўцаў, але і для палітыкаў», — падкрэсліў эканаміст.

Как вам новость?
Головоломки