Закупныя кошты на грэчку павялічылі ў 1,5 разы

13.09.2010 14:34
Архив Редакция

Савет міністраў Беларусі ў 1,5 разы павялічыў закупныя кошты на грэчку, якая пастаўляецца для перапрацоўкі ў крупы. На грэчку першага класа кошты павялічаны з 902 тыс. да 1,3 млн. рублёў за тону, другога класа — з 838 тыс. да 1,2 млн. рублёў, трэцяга класа — з 751 тыс. да 1,1 млн. рублёў. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна ад 9 верасня 2010 года № 1305.

Дакумент, які ўступіў у сілу з 29 ліпеня 2010 года, унёс змены ў пастанову Саўміна Беларусі ад 20 ліпеня 2010 года № 1082 «Аб зацвярджэнні закупных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю ўраджаю 2010 года, што рэалізуецца для дзяржаўных патрэб».

Закупныя цэны на грэчку павялічаны ў сувязі з неабходнасцю абароны інтарэсаў айчынных вытворцаў і рэгулявання коштаў на грэчневыя крупы ў параўнанні з сумежнымі дзяржавамі, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.

Как вам новость?