Замест інаўгурацыі кіраўнік амбасады ЗША з'ехаў у Горадню

21.01.2011 12:42
Архив Редакция

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан 21 студзеня не будзе прысутнічаць на ўрачыстай цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Замест гэтага кіраўнік амерыканскай дыпмісіі адправіцца з афіцыйным візітам у Горадню, дзе адкрые фотавыставу "Амерыка вачыма беларусаў", паведамілі ў прэс-службе амерыканскай амбасады.

Фотавыстава арганізавана па ініцыятыве пасольства ЗША, якое аб’явіла конкурс на лепшыя фотаздымкі пра Амерыку. З 260 дасланых на конкурс прац было адабрана 40. Прэзентацыя фотапрацаў пачнецца ў філіяле бібліятэцы імя Карскага ў доме Элізы Ажэшкі ў Горадні ў 15:00, паведамляе «Твой cтыль».

Плануецца, што Майкл Скэнлан таксама прэзентуе кнігі на англійскай мове, якія будуць адданыя ў дар бібліятэцы ад інфармацыйнага цэнтру амерыканскага пасольства ў Беларусі. Аб іншых сустрэчах часовага паверанага ў Горадні інфармацыі няма.

Як раней перадаваў Тэлеграф, амбасадары краін Еўрасаюза ў Беларусі вырашылі байкатаваць цырымонію інаўгурацыі беларускага прэзідэнта на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, якая мела месца, на думку еўрапейскай супольнасці, а таксама супраць прымянення сілы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў у Мінску 19 снежня.

Разам з тым, паводле афіцыйнай інфармацыі прэс-службы кіраўніка дзяржавы, на ўрачыстую цырымонію інаўгурацыі запрошана больш за 2,5 тыс. чалавек. У іх ліку вышэйшыя кіраўнікі ўсіх трох галінаў улады Беларусі, лідары палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў рэспублікі, замежныя паслы і прадстаўнікі міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Беларусі, кіраўнікі АДКБ, СНД, Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, ЕўрАзЭС.

Как вам новость?
Головоломки