Замежныя банкі дэвальвавалі беларускі рубель

05.04.2011 10:53
Архив Редакция

Беларускія ўлады настойліва адмаўляюцца праводзіць дэвальвацыю рубля, што рэкамендуюць ім зрабіць эксперты шматлікіх міжнародных фінансавых арганізацый. Тым часам у некаторых банках суседніх з Беларуссю краін за апошнія два тыдні рубель дэвальваваўся на 44%.

Так, яшчэ 22 сакавіка купіць даляр у «Rietumu Banka» (Латвія) можна было за 3,75 тыс. рублёў. Аднак за два тыдні рубель дэвальваваўся на 17%, а ў дачыненні да афіцыйнага курсу Нацыянальнага банка Беларусі — на 44%. 4 красавіка курс рубля ў дадзеным банку па безнаяўным разліку складаў 4,4 тыс. рублёў за даляр і больш як 6,3 тыс. за еўра. Ці купляў хто-небудзь даляры за беларускія рублі па такім курсе ў банку казаць адмовіліся, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

У іншым латвійскім банку Swedbank, дзе за даляр таксама просяць больш за чатыры тысячы рублёў, паведамілі, што попыт на беларускую валюту досыць нізкі. «Мы ажыццяўляем аперацыі з беларускімі рублямі, калі ёсць магчымасць. Але цяпер няма попыту на беларускую валюту. З’яўляюцца індывідуальныя пакупнікі, але яны прапануюць нязручны курс у параўнанні з тым, што ўсталёўвае цэнтральны банк. Так, у пятніцу здалі тры мільёны рублёў па курсе крыху большым як чатырох тысяч за даляр», — паведамілі ў дылерскім аддзеле банка. Паводле інфармацыі спецыялістаў банка, у многіх беларускіх кампаній сёння ёсць праблемы з валютай.

У латвійскім банку SEB bank за даляр бяруць каля пяці тысяч рублёў, за еўра — каля сямі тысяч рублёў. У банку таксама паведамілі, што купляць рублі банк не плануе, бо з канвертаваннем рублёў на міжбанкаўскім рынку ў цяперашні час ёсць некаторыя праблемы. Два іншыя буйныя латвійскія банкі — DNBnord і Citedele — рублі наогул не канвертуюць.

У банках Масквы сітуацыя прыкладна такая ж. Пры наяўным разліку за даляр бяруць 5,4 тыс. рублёў. Аднак аперацыі з наяўнымі рублямі ў апошні час тут досыць рэдкія.

Выраслі ў апошні час і суадносіны расійскага рубля да беларускага. Так, калі афіцыйны курс расійскага рубля па інфармацыі Нацбанка Беларусі на 4 красавіка складаў 107,34 рубля, то ў пунктах абмену валют у Маскве ён быў значна вышэйшы — 192 рублі, перадае ІА «Фінмаркет».

Пры гэтым па наяўнай інфармацыі аперацыі з наяўнымі рублямі ў Маскве можна было здзяйсняць толькі ў двух абменных пунктах.

Как вам новость?
Головоломки