Замежныя інвестары сталі менш укладваць у Беларусь

18.02.2011 11:43
Архив Редакция

У 2010 годзе замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар беларускай эканомікі, акрамя банкаў, 9,1 млрд. даляраў, што на 2,3% менш, чым у 2009 годзе. Больш за ўсё інвестыцый у краіну паступіла ад суб'ектаў гаспадарання Расіі (72,1%), Аўстрыі (10%), Нідэрландаў і Кіпра (па 3,5%), а таксама Вялікабрытаніі (3,1%).

Замежныя інвестары ў 2010 годзе аддавалі перавагу рабіць уклады ў сферу транспарту (сюды паступіла 4,83 млрд. даляраў, або 53,2% ад усіх інвестыцый), прамысловасці (2,07 млрд. даляраў, або 22,8%), гандлю і грамадскага харчавання (1,32 млрд. даляраў, або 14,6%), а таксама агульную камерцыйную дзейнасць па забеспячэнні функцыянавання рынку (326,2 млн. даляраў, або 3,6%). Такія дадзеныя паведамлялі ў Нацыянальным статычным камітэце.

У 2009 годзе ў беларускі транспарт і гандаль і грамадскае харчаванне замежныя арганізацыі ўклалі менш сродкаў (3,57 млрд. даляраў і 945,9 млн. даляраў адпаведна), а ў прамысловасць і агульную камерцыйную дзейнасць — больш (2,82 млрд. даляраў і 1,48 млрд. даляраў адпаведна).

Как вам новость?
Головоломки