Замежныя інвестыцыі ў беларускую эканоміку за паўгады выраслі на 4,4%

19.08.2010 11:11
Архив Редакция

Аб'ём замежных інвестыцыяў у эканоміку Беларусі ў першым паўгоддзі 2010 года павялічыўся на 4,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года і склаў 4,4 млрд. даляраў. Інвестыцыі ў асноўны капітал і будаўніцтва выраслі ў параўнанні з мінулым годам на 5%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Асноўнымі інвестарамі ў першым паўгоддзі 2010 года сталі суб’екты гаспадарання Расіі (71,5% ад агульнага аб’ёму замежных інвестыцыяў), Аўстрыі (9,3%), Нідэрландаў (5,9%), Кіпра (3,8%), Злучанага Каралеўства ( 3,5%). Пры гэтым з агульнага аб’ёму замежных інвестыцыяў у студзені — чэрвені гэтага года выкарыстана толькі 42% (1,8 млрд. даляраў), перадае БелТА.

Аб’ём прамых замежных інвестыцыяў склаў 60,2% ад агульнага аб’ёму, павялічыўшыся ў параўнанні з першым паўгоддзем 2009 года на 7,2% да 2,6 млрд. даляраў. Большая частка прамых замежных інвестыцяў (92%) паступіла ад рэзідэнтаў Расіі. Долі рэзідэнтаў Злучанага Каралеўства і Кіпра склалі па 1%, Латвіі — 0,8%, Кітая і Германіі — па 0,7%, ЗША — 0,6%.

Больш за ўсё прамых замежных інвестыцыяў было накіравана на развіццё транспартнай сферы (75,8%), сферы гандлю і грамадскага харчавання (15,4%), а таксама прамысловасці (4,7%).

Аб’ём інвестыцыяў у асноўны капітал і будаўніцтва за першыя шэсць месяцаў 2010 года склаў 25,3 трлн. рублёў. Такім чынам, ён павялічыўся на 5% у параўнанні з тым жа перыядам 2009.
 
Усяго ў гэтым годзе ў Беларусі ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў рэалізуецца больш за 60 інвестыцыйных праектаў, для чаго плануецца прыцягнуць больш 2,8 трлн. рублёў інвестыцыяў.

Как вам новость?
Головоломки