Замежных крэдытораў вызвалілі ад падатку на прыбытак

29.03.2010 13:50
Архив Редакция

26 сакавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №159 "Пра некаторыя пытанні падаткаабкладання прыбыткаў замежных арганізацый". Паводле яго,  замежныя арганізацыі, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі праз сталае прадстаўніцтва, вызваляюцца ад выплаты падатку на прыбыткі, атрыманыя імі ад надання крэдытаў, пазык ураду і рэзідэнтам Беларусі пад дзяржаўныя гарантыі. 

«Дакумент выдадзены ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для прыцягнення замежных інвестыцый у Беларусь», — растлумачылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Як раней паведамляў Тэлеграф, на 2010 год урад Беларусі паставіў перад сабой задачу прыцягнуць 2,7 млрд. даляраў замежных інвестыцый у асноўны капітал.
 
У 2009 годзе ў рэальны сектар эканомікі было інвеставана 9,3 млрд. даляраў. Шмат у чым гэта атрымалася дзякуючы беларускім кампаніям, якія маюць замежны капітал. Расія інвеставала ў Беларусь больш за шэсць мільярдаў даляраў, ці 65% ад агульнага аб’ёму замежных інвестыцый. Далей па колькасці інвестыцый у эканоміку Беларусі ідуць Аўстрыя (10%), Кіпр (6%), Вялікабрытанія (5%) і Швейцарыя (4%).

У наш час у Беларусі працуюць пяць тысяч арганізацый з замежным капіталам. У 2007 годзе доля кампаній з замежным капіталам у агульных аб’ёмах экспарту краіны складала 20%, у 2008-м — больш за 30%.

Как вам новость?
Головоломки