Занкавец: хуткія галы згулялі з намі злы жарт

12.05.2010 12:40
Архив Редакция

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Эдуард Занкавец пасля матчу чэмпіянату свету са Славакіяй (2:4) заявіў, што "два хуткія галы згулялі з нашай камандай злы жарт".

«У хлопцаў з’явілася некаторая расслабленасць, а трэнерскі штаб не змог своечасова вярнуць іх у неабходны маральны стан. Таксама важную ролю згулялі правакацыі славакаў, дзякуючы якім ім удалося на час практычна выключыць з гульні нашых лідараў. Але гэта элемент хакею, так што, у прынцыпе, гэта нашая віна, што не змаглі ўправіцца з нервамі», — цытуе настаўніка беларусаў «Савецкі спорт».

Как вам новость?
Головоломки