Занкавец запрасіў для падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 30 хакеістаў

07.04.2010 13:33
Архив Редакция

Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі 13 красавіка пачне падрыхтоўку да чэмпіянату свету. Трэнерскі штаб каманды на чале з Эдуардам Занкаўцом запрасіў для ўдзелу ў зборах 30 хакеістаў.

Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі хакея, у гэты спіс увайшлі:

брамнікі: Андрэй Мезін, Віталь Коваль (абодва — «Дынама»);

абаронцы: Уладзімір Дзянісаў, Аляксандр Макрыцкі, Андрэй Башко (усе — «Дынама»), Аляксей Баранаў, Аляксандр Радзінскі (абодва — «Юнацтва»), Іван Усенка («Гомель»), Віктар касьцючонак («Спартак»), Мікалай Стасенка («Амур»), Сяргей Коласаў («Гранд Рэпідз», АХЛ), Руслан Салей («Каларада»);

нападнікі: Алег Антоненка, Сяргей Задзялёнаў, Аляксандр Кулакоў, Дзмітрый Мялешка, Андрэй Міхалеў, Андрэй Стась, Яраслаў Чупрыс, Яўген Кавыршан, Арцём дзямкоў (усе — «Дынама»), Канстанцін Захараў, Арцём Сянькевіч (абодва — «Юнацтва»), Сяргей Дзямагін («Нафтахімік»), Аляксей Калюжны («Дынама» Масква), Канстанцін Кальцоў («Салават Юлаеў»), Аляксей Угараў (МУС), Міхаіл Грабоўскі («Таронта»), Андрэй Касціцын, Сяргей Касціцын (абодва — «Манрэаль»).

Как вам новость?
Головоломки