Занкавец: наша мэта засталася ранейшай — трапіць у васьмёрку

14.05.2010 10:22
Архив Редакция

Галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі Эдуард Занкавец пасля паразы ад расійцаў (1:3) у заключным матчы папярэдняга этапу чэмпіянату свету адзначыў, што па самаадданасці гэта была найлепшая гульня нашай дружыны.

«Хлопцы выклаліся цалкам. Мезін правёў гульню проста выдатна. Падводзячы вынік папярэдняга этапу, з невялікай нацяжкай пастаўлю камандзе адзнаку «добра». Наша першарадная задача выканана — мы прайшлі ў другі этап. Вядома, хацелася б патрапіць туды, маючы ачкі, але мы самі аддалі сустрэчу Славакіі», — адзначыў настаўнік беларусаў. 
«Наша мэта па-ранейшаму патрапіць у васьмёрку найлепшых. Яна, у прынцыпе, выканальная. З усімі камандамі групы «D», з якімі мы стыкуемся ў наступным раўндзе, можна гуляць. Дарэчы, на другі этап, мы, магчыма, дазаявім Сяргея Дразда», — сказаў Эдуард Занкавец.
Што да ўчорашняга матчу з расійцамі, то трэнер беларусаў вылучыў у складзе каманды галкіпера Андрэя Мезіна. «Што тычыцца нашых хлопцаў, то я б адзначыў самаадданую гульню ў абароне. Андрэй Мезін адпрацаваў проста бліскуча. У прынцыпе, дзякуючы яму мы маглі, скажам так, заставацца ў гульні да самага канца», — сказаў Эдуард Занкавец.

Как вам новость?
Головоломки