Заснавальніцу беларускага часопіса ўключылі ў спіс сусветных дысідэнтаў

11.05.2010 12:05
Архив Редакция

Заснавальніца і выдавец беларускага часопіса CDMAG Ірына Віданава названа ў ліку самых прыкметных дысідэнтаў свету. Спіс прыводзіцца ў артыкуле часопіса Foreign Policy,  прысвечаным дзейнасці дысідэнтаў з розных краінаў.

Ірына Віданава заснавала і выдавала часопіс для падлеткаў CDMAG, закліканы заахвочваць творчыя схільнасці, іншадумства і дэмакратычныя каштоўнасці. Як паведамляе NEWSru.com, у 2005 годзе ўлады закрылі часопіс. Але ў 2007 годзе Віданава заснавала мультымедыйны моладзевы часопіс 34 Multimedia Magazine, які выдаецца на кампакт-дысках.
У артыкуле згаданы дысідэнты з розных краін, ад Афганістана да Зімбабвэ, ад Кітая да Перу. Расію ў спісе самых прыкметных дысідэнтаў прадстаўляюць кіраўнік Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева і лідар ОГФ Гары Каспараў.
 
«Часта дысідэнтам даводзіцца расплочвацца — за імі сочаць, іх выкрадаюць, збіваюць, забіваюць, арыштоўваюць, катуюць. Але толькі нешматлікім шэнціць — пра іх дазнаецца ўвесь свет: такія, да прыкладу, Аун Сан Су Чжы (М’янма) ці Далай-лама Тыбета. Тым часам незлічоныя людзі ўдзельнічаюць у той жа бітве», — гаворыцца ў артыкуле Foreign Policy.

Как вам новость?
Головоломки