Затрыманых па справе аб тэракце ў Мінску заключылі пад варту

14.04.2011 11:26
Архив Редакция

13 красавіка затрыманыя па справе аб тэракце ў мінскім метрапалітэне былі ўзятыя пад варту. Аб гэтым заявіў генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч. "Літаральна цяпер асобы, якія падазраюцца ў здзяйсненні тэракту, заключаныя пад варту", — сказаў ён, адзначыўшы, што ў найбліжэйшы час справа будзе перададзена ў суд.

Нагадаем, выбух на станцыі Кастрычніцкая ў Мінску адбыўся ў панядзелак, 11 красавіка, ўвечары, у гадзіну пік. Па апошніх дадзеных, у выніку выбуху загінулі 12 чалавек, раненні атрымалі каля 200, з іх больш за дваццаць знаходзяцца ў цяжкім стане.Крыніца: Корреспондент.net

Как вам новость?