Захараў не павязе зборную Беларусі па хакеі на ЧМ у Нямеччыну

05.04.2010 15:13
Архив Редакция

Міхаіл Захараў не будзе працаваць са зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі, паведаміў пятага красавіка на паседжанні выканкама Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь яе старшыня Яўген Ворсін.

Па словах кіраўніка ФХРБ, цяпер на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай разглядаюцца чатыры кандыдата — Эдуард Занкавец, Уладзімір Цыплакоў, Андрэй Гусаў і Аляксандр Андрыеўскі. Усе яны гатовыя працаваць разам, каб падрыхтаваць каманду да хуткага сусветнага першынства, перадае БелТА.

Яўген Ворсін падкрэсліў, што Міхаіл Захараў таксама быў у ліку кандыдатаў на пасаду трэнера, але паколькі ён раней падпісаў дамову з украінскай федэрацыяй хакея пра працу са зборнай краіны на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне чэмпіянату свету, таму ён не будзе ўваходзіць у трэнерскі штаб беларускай каманды. Старшыня ФХРБ таксама адзначыў, што ў далейшым не выключае магчымасці пра прыцягненне Міхаіла Захарава ў беларускую зборную.

У бліжэйшыя дні будзе прынята рашэнне хто з чацвёркі названых трэнераў будзе нашым галоўным, а хто стане асістэнтамі. Яўген Ворсін таксама сказаў, што ў трэнерскі штаб каманды можа ўвайсці і паўночнаамерыканскі спецыяліст Дэйв Люіс, які працаваў разам з Міхаілам Захаравым на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы. Падчас працы ўдзельнікі паседжання выканкама абмеркавалі рэгламент чэмпіянату Беларусі па хакеі, які будзе прыняты падчас наступнага выканкама ФХРБ, прыблізна ў канцы траўня — пачатку чэрвеня.

Плануецца, што наступнае першынство Беларусі будзе таксама адкрытым з удзелам каманд з Латвіі і Ўкраіны. Усяго ў ім выступяць 14 каманд, якія на першым этапе правядуць чатырохколавы турнір, а затым васьмёрка лепшых працягне барацьбу ў плэй-оф.

Как вам новость?
Головоломки