Збіццё Някляева у дзень выбараў яшчэ не расследавалі

11.04.2011 17:17
Архив Редакция

Збіццё экс-кандыдата ў прэзідэнты і фігуранта справы аб масавых беспарадках Уладзіміра Някляева, якое адбылося ў дзень выбараў у Мінску, да гэтага часу застаецца не расследаваным, нягледзячы на тое, што з таго моманту мінула ўжо амаль чатыры месяцы. Аб гэтым паведаміў адвакат палітыка Уладзімір Букштынаў. Паводле яго слоў, збіццё Някляева не расследуецца як частка "справы 19 снежня".

«Не, у рамках гэтай крымінальнай справы не расследавана. Але збіццё Някляева будзе расследаванаяе ў рамках іншай крымінальнай справы. Працэсуальнае рашэнне па гэтым пытанні яшчэ не прынятае», — цытуе Уладзіміра Букштынава грамадзянская кампанія «Гавары праўду!«

Тым часам адвакат і ягоны падабаронны скончылі знаёміцца з крымінальнай справай, якая займае 29 тамоў. «Гэта крымінальная справа — адна на ўсіх абвінавачаных», — заўважыў юрыст. Ён дадаў, што яшчэ не гаварыў з Уладзімірам Някляевым аб далейшых дзеяннях. Палітык і адвакат яшчэ не вырашылі, ці будуць абскарджваць некаторыя моманты крымінальнай справы.

У хуткім часе, лічыць Уладзімір Букштынаў, крымінальную справу могуць накіраваць у пракуратуру.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Уладзімір Някляеў быў збіты і арыштаваны ў дзень прэзідэнцкіх выбараў яшчэ да пачатку акцый пратэсту. Аднак яго абвінавацілі ў датычнасці да масавых беспарадкаў, яму пагражала да 15 гадоў пазбаўлення волі. Пазней, 29 студзеня, палітыку змянілі меру стрымання на хатні арышт, а 30 сакавіка яму змякчылі абвінавачанне — цяпер яго абвінавачваюць па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», што прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?
Головоломки