Зборная Беларусі па хакеі саступіла Латвіі ў таварыскім матчы

30.04.2010 10:42
Архив Редакция

Хакейная зборная Беларусі, якая праводзіла 29 красавіка першы таварыскі матч падчас падрыхтоўкі да чэмпіянату свету, прайграла ў Рызе нацыянальнай камандзе Латвіі з лікам 3:2 (0:0, 2:0, 1:2).

Шайбы: 1:0 — Букартс (Шталс, Цыбульскіс, 23.02), 2:0 — Даўгавіньш (Е.Рэдліх, 35.27), 2:1 — Радзінскі (А.Стась, Дземагін, 43.12, у большасці), 2:2 — Дземагін (А.Стась, 44.57), 3:2 — Е.Рэдліх (Шталс, Пячура, 49.23).

Штраф: 18 (Е.Рэдліх, Саўліеціс, Ерафееў, Шталс, Пуяц, Спруктс — 6, Даўгавіньш) — 18 (Міхалёў, А.Стась, Кавыршын, Дэмкаў — 4, Задзеленаў, Дзянісаў — 4, Мялешка).

Брамнікі: Масальскіс — Мезін (59.03).

Гэта была першая сустрэча зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Эдуарда Занкаўца, у штаб якога таксама ўваходзяць Уладзімір Цыплакоў, Андрэй Гусаў, Аляксандр Андрыеўскі і Мікаэль Ленер, перадае БелТА.

Паўторны таварыскі матч са зборнай Латвіі нацыянальная каманда Беларусі правядзе заўтра, 30 красавіка. Да чэмпіянату свету зборная Беларусі правядзе таксама 6 траўня ў Празе кантрольны паядынак з нацыянальнай камандай Чэхіі.

Першынства планеты пройдзе 7-23 траўня ў Нямеччыне. Матчы папярэдняй стадыі сусветнага форуму беларуская дружына згуляе ў Кёльне з камандамі Казахстана (9 траўня), Славакіі (11 траўня) і Расіі (13 траўня). Тры лепшыя каманды групы працягнуць барацьбу за медалі, аўтсайдар жа будзе ваяваць з трыма няўдачнікамі астатніх квартэтаў за захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне.

Как вам новость?