У пінскай школе знайшлі спраўны гранатамёт

09.03.2010 17:10
Архив Редакция

Падчас запланаванага рэйду па школах горада Пінска супрацоўнікі міліцыі знайшлі зброю. У экспазіцыях школьных музеяў міліцыянеры выявілі баявыя патроны і гранаты. У адной са школ быў знойдзены цалкам прыдатны для баявога выкарыстання гранатамёт.

Дадзены рэйд праводзіўся ў рамках праверкі школьных музеяў на наяўнасць зброі. Падобныя рэйды цяпер ладзяцца па ўсёй Беларусі. Повадам для правядзення праверак стала баявая граната “Ф-1”, знойдзеная ў музеі баявой славы адной са школ Брэста, паведамляе Блог Пінска.

Как вам новость?
Головоломки