Збіты 88-гадовы святар з Мёраў застаецца ў рэанімацыі

11.05.2010 11:01
Архив Редакция

Збіты п'яным электрыкам у Мёрах 88-гадовы праваслаўны святар айцец Мікалай застаецца ў рэанімацыі. Апроч траўмы галавы, у настаяцеля храма Найсвяцейшай Багародзіцы дыягнаставалі пераахаладжэнне і пералом рэбраў. Акрамя таго, у выніку траўмы ў святара ўтварыўся гемапнеўматоракс — наяўнасць паветра і крыві ў плеўральнай поласці.

Святар, што прайшоў Вялікую Айчынную вайну, быў вымушаны сустракаць юбілей Перамогі ў рэанімацыі. У лякарні айца Мікалая наведаў архібіскуп Полацкі і Глубоцкі Феадос, а таксама шматлікія дэлегацыі духавенства з розных епархій, перадае «Блог Витебска»
У дачыненні да электрыка, які збіў айца Мікалая, працягваецца крымінальная справа. Нагадаем, што ён прыехаў у камандзіроўку з Віцебску ў Мёры, каб адрамантаваць праводку ў мясцовай аптэцы. У першы ж дзень ён моцна напіўся і заблукаў у незнаёмым горадзе.
У доі да айца Мікалая мужчына пастукаў, каб спытаць дарогу да сваёй гасцініцы. Але калі п’яны ўбачыў 88-гадовага святара, па невядомай прычыне раззлаваўся на яго, а затым адабраў у пажылога мужчыны кій і моцна збіў.

Как вам новость?