Здановіч: час — найлепшы доктар беларуска-расійскіх адносінаў

12.10.2010 16:00
Архив Редакция

Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Здановіч у аўторак, 12 кастрычніка, заявіў, што рознагалоссі паміж Беларуссю і Расіяй маюць часовы характар. "Час — найлепшы доктар", — дадаў парламентары.

«Пройдуць гады, і мы будзем успрымаць іх як непаразуменне, якое адбылося на пэўным этапе развіцця адносін паміж краінамі. Часам рознагалоссі спрыяюць таму, што дружба становіцца больш моцнай. Калі б у сямейным жыцці не было рознагалоссяў, жыццё было б прэсным і сумным», — адзначыў дэпутат, перадае БелаПАН.

Паводле слоў парламентарыя, абвастрэнне адносінаў паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расіі не паўплывае на моладзевую палітыку ў Саюзнай дзяржаве.

Уладзімір Здановіч нагадаў аб тым, што беларускі парламент прыняў заяву аб беларуска-расійскіх адносінах, у якой дэпутаты дамовіліся не мусіраваць пытанне пра рознагалоссі паміж кіраўніцтвам дзвюх краін.

Як раней перадаваў Тэлеграф, на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламенту Беларусі 7 кастрычніка была прынята заява «аб беларуска-расійскіх адносінах». Беларускія дэпутаты заклікалі расійскіх калегаў аб’яднаць намаганні і зрабіць усё магчымае для таго, каб ўзаемаадносіны паміж краінамі не выйшлі з канструктыўнага рэчышча.

Как вам новость?
Головоломки