З'езд беларускіх афіцэраў падтрымаў Лукашэнка

09.12.2010 10:33
Архив Редакция

У Мінску ў Цэнтральным доме афіцэраў 8 снежня 2010 года адбыўся IV афіцэрскі сход узброеных сілаў Беларусі. Па заканчэнні з'езду афіцэры выступілі з рэзалюцыяй, у якой вырашылі падтрымаць на будучых прэзідэнцкіх выбарах дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь.

«Падтрымаць ініцыятыву афіцэрскага сходу 116-й гвардзейскай Радамскай Чырванасцяжнай штурмавой авіяцыйнай базы і звярнуцца да асабістага складу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, усіх органаў сістэмы забеспячэння бяспекі, ветэранаў, членаў іх сем’яў з заклікам выказаць давер і падтрымку на будучых выбарах галоўнакамандуючаму ўзброенымі сіламі, прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку і даказаць гэта сваёй самаадданай ратнай працай па захаванні мірнага неба над Беларуссю і забеспячэнні стваральнай працы беларускага народа», — гаворыцца ў шостым пункце рэзалюцыі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, на пашыраным паседжанні 25 лістапада прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адзінагалосна вырашыў падтрымаць дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку на выбарах кіраўніка дзяржавы, якія маюць адбыцца 19 снежня. «Наш выбар відавочны — гэта дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка», — сказаў, выступаючы на пасяджэнні старшыня ФПБ Леанід Козік.

Аналагічную такую заяву прыняў і прэзідыум узначаленага Мікалаем Чаргінцом Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки