Жадобін: памяншэнне тэрміну службы ў войску знізіць абараназдольнасць Беларусі

23.09.2010 13:30
Архив Редакция

Памяншэнне тэрміну службы ў войску падарве абараназдольнасць краіны, лічыць міністр абароны Беларусі Юры Жадобін. "Самае галоўнае для войска — не ваяваць, а каб з намі не ваявалі. Для гэтага патрэбны пэўны ўзровень падрыхтоўкі, пэўная ступень абсталяванасці і ўкамплектаванасці. Калі бяздумна зменшыць тэрмін службы, то краіна проста падарве стрымальны фактар", — заявіў Юры Жадобін.

Міністр абароны адзначыў, што тэрмін службы можна зменшыць з паўтара года да аднаго года, але пры ўмове выканання некалькіх патрабаванняў. Напрыклад, неабходна стварыць вялікую колькасць сучасных трэнажораў і інтэнсіўна іх выкарыстоўваць, выдаткаваць вялікі аб’ём мотарэсурсаў, боепрыпасаў і паліва. Беларусь не можа сабе гэтага дазволіць па эканамічных прычынах, перадае БелТА.
 
Міністр таксама заявіў, што поўны пераход на кантрактную аснову, які цяпер многія прапануюць, зусім не азначае эканамічную выгаду і больш высокі прафесійны ўзровень.
 
Яшчэ адзін довад на карысць тэрміновай службы, на думку Юрыя Жадобіна, складаецца ў тым, што яна дазваляе рыхтаваць навучаны рэзерв, які пры неабходнасці можна мабілізаваць. «Гэтыя людзі маюць ваенна-ўліковыя спецыяльнасці, а многія з іх — афіцэры запасу», — адзначыў міністр.

Кіраўнік ведамства таксама сказаў, што ў беларускім войску няма нестатутных адносінаў, а ёсць асобныя праявы тых ці іншых негатыўных момантаў. Па словах Юрыя Жадобіна, у арміі няма міжнацыянальнай або рэлігійнай варожасці, сышло ў мінулае зямляцтва. З іншага боку, армія — частка грамадства, у якой, як і ва ўсім соцыуме, здзяйсняюцца злачынствы. У 2009 годзе на кожнага вайскоўца прыпадала 3,1 злачынства. Гэты паказчык ужо каля 15 гадоў пастаянна зніжаецца (у 1994 годзе — 10,9).

Как вам новость?
Головоломки