Жадобін: расійскаму ВПК патрэбныя беларускія камплектуючыя

23.09.2010 12:15
Архив Редакция

Ваенна-прамысловы комплекс Расіі мае патрэбу ў беларускіх камплектуючых. Пра гэта 23 верасня заявіў міністр абароны Беларусі Юры Жадобін. Паводле яго слоў, расійскі ВПК не можа зрабіць без Беларусі не толькі тую тэхніку, якая стаіць на ўзбраенні расійскай арміі, але і ўсю тэхніку, якая ідзе з Расіі на экспарт.

Так, напрыклад, для расійскіх танкаў на беларускіх прадпрыемствах ствараюць сістэмы кіравання агнём, у тым ліку, цеплавізары. Таксама з Беларусі ў Расію пастаўляюць прыцэлы для ўсіх узбраенняў, перадае БелТА.

Юры Жадобін нагадаў, што менавіта на адным з прадпрыемстваў Барысава асвоілі мадэрнізацыю комплексаў С-300, якія ўжо даказалі сваю эфектыўнасць падчас нядаўніх вучэнняў на расійскім палігоне Ашулук. Акрамя таго, па словах міністра абароны Беларусі, Расія высока ацаніла беларускія аўтаматызаваныя сістэмы кіравання войскамі.

У цяперашні час у Беларусі актыўна распрацоўваюць і праводзяць выпрабаванне ўжо гатовых узораў беспілотных авіякомплексаў, паведаміў Юры Жадобін. Паводле яго слоў, у складзе ўзброеных сіл ужо стварылі спецыяльнае падраздзяленне, якое будзе выкарыстоўваць гэтую тэхніку.

Как вам новость?
Головоломки