20.04.2011 12:01
Архив

У аўторак, 19 красавіка, Берасцейскі абласны суд вынес абвінаваўчы прысуд 34-гадовай жыхарцы Берасця за тое, што тая спланавала і арганізавала заказное забойства свайго 74-гадовага бацькі, з якім пражывала ў адной кватэры. Жанчыну, якая з'яўляецца інвалідам I групы і вымушана перасоўвацца ў калясцы, прысудзілі да пяці гадоў турмы.

Як распавяла старшая пракурор Ларыса Караневіч, заказное забойства свайго бацькі жанчына планавала са жніўня па лістапад 2010 года. Паколькі па стане здароўя самастойна яна не магла здзейсніць задуманае, жанчына схіліла да злачынства раней судзімага 25-гадовага жыхара аднаго з райцэнтраў Берасцейскай вобласці. Праз SMS-паведамленні зламысніца прапанавала мужчыну месца, час і спосаб забойства, паабяцаўшы заплаціць за гэта пяць тысяч даляраў, перадае БелаПАН.

Аднак аб планах зламысніцы стала вядома супрацоўнікам праваахоўных органаў. 26 лістапада жанчыну затрымалі і распачалі ў дачыненні да яе крымінальную справу.

У ходзе судовых разглядаў жанчына прызнала сваю віну і раскаялася ў зробленым. Пры вынясенні прысуду суд улічыў стан здароўя жанчыны, а таксама асобу яе бацькі, які злоўжываў алькаголем.

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс