Жарыхін: мы занадта залежныя ад настрою Лукашэнка

07.04.2010 09:58
Архив Редакция

Намеснік дырэктара Інстытута краін СНД Уладзімір Жарыхін лічыць, што Расіі і Беларусі трэба канчаткова вызначыцца, ці будуюць яны саюзную дзяржаву ці не. "Калі ў нас саюз, дык павінны быць агульнасаюзныя законы. Паказальны прыклад з малаком — у нас свой тэхнічны рэгламент, у беларусаў свой", — адзначыў эксперт, дадаўшы, што "мы занадта залежныя ад настрою Аляксандра Рыгоравіча".

Па словах аналітыка, з-за таго, што бакі ніяк не могуць вызначыцца са статутам сваіх адносін, узнікае прававы вакуум. «У нас недапушчальна мала міждзяржаўных дамоў — мы ж саюзная дзяржава. Але нам патрэбна саюзніцкая дамова ў ваенна-палітычнай сферы. Тады б мы не гуляліся ў прызнанне-непрызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, а Беларусь была б абавязана іх прызнаць», — падкрэсліў спецыяліст.

Уладзімір Жарыхін упэўнены, што фармат саюзнай дзяржавы не падыходзіць для такіх розных краін, як Расія і Беларусь. «Вельмі складана стварыць саюз паміж двума настолькі рознымі суб’ектамі — на парытэт у адносінах мы не пойдзем, а на прапарцыйнае фармаванне органаў улады не пойдуць беларусы», — растлумачыў аналітык, паведамляе ER.RU.

Эксперт мяркуе, што найболей прымальным для інтэграцыі партнёрам Расіі з’яўляецца Казахстан. «У нас з Казахстанам блізкія структуры эканомік — мы экспарцёры энергарэсурсаў, мы, адзіныя ў СНД, імпартуем працоўную сілу», — адзначыў намеснік дырэктара Інстытута краін СНД.

Па меркаванні Ўладзіміра Жарыхіна, Аляксандр Лукашэнка не можа дазволіць сабе не ўдзельнічаць у Мытным саюзе з Расіяй. «Калі мы створым мытны саюз з Казахстанам, і ён запрацуе, дык беларуская эканоміка паваліцца. Краіна-карпарацыя, якую стварыў Лукашэнка, можа існаваць толькі пры наяўнасці доступу да ёмістага рынка», — падкрэсліў аналітык.

Как вам новость?
Головоломки