ЖЭСы Мінску ўзмоцняць выяўленне кінутых у дварах аўтамабіляў

06.10.2010 11:25
Архив Редакция

Супрацоўнікі жыллёвых службаў Мінску пры правядзенні месячніка па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый актывізуюць працу па выяўленні кінутых аўтамабіляў і выдаленні іх з двароў. Пра гэта паведамілі ў ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка». Па словах камунальнікаў, у 2010 годзе ў дварах выявілі 934 такіх аўтамабілі, у 2009 — 1535.

Як расказала начальніца аддзелу добраўпарадкавання, санітарнага ўтрымання і працы з насельніцтвам аб’яднання Маргарыта Язінская, для выяўлення асобы іх уладальнікаў камунальнікі накіравалі ў ДАІ 608 запытаў. Большасць парушальнікаў адрэагавала на папярэджанні і прыбрала свае аўто, у дачыненні да 65 грамадзян былі складзеныя пратаколы. Таксама сярод кінутых у дварах машын трапляюцца грузавікі, якія належаць прадпрыемствам, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

«Акрамя таго, не маючы магчымасці выявіць аўтаўладальнікаў, жыллёвыя службы накіравалі ў суд 14 іскаў з тым, каб прызнаць былы транспартны сродак безгаспадарным і ператварыць яго ў камунальную ўласнасць. У выніку 873 кінутыя аўтамабілі ўжо прыбралі, астатнія 61 знаходзяцца на кантролі», — адзначылі ў ГУУС.

Па словах праваахоўнікаў, аўтахлуд ў дварах расцэньваецца як парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання Мінску і цягне за сабой штраф. Для фізічных асобаў ён складае ад 3 да 5 базавых велічынь (35-58 даляраў), індывідуальных прадпрымальнікаў — ад 5 да 10 базавых велічынь (58-116 даляраў), юрыдычных асоб — ад 10 да 20 базавых велічынь (116-232 даляры).

Как вам новость?
Головоломки