ЖЭСы могуць пачаць блакаваць неплацельшчыкам працу ўнітазаў

12.03.2010 12:13
Архив Редакция

У ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» разглядаюць новую магчымасць барацьбы з неплацельшчыкамі за паслугі ЖКГ. Працаўнікі камунальных службаў думаюць над тым, каб закупіць ва Украіне адмысловую прыладу, якая будзе блакаваць сістэму каналізацыі і працу ўнітазаў у кватэрах неплацельшчыкаў.

«Гэты метад уздзеяння больш эфектыўны за адключэнне гарачай вады і нават электрычнасці. Магчыма, гэта прывядзе да таго, што кватэры неплацельшчыкаў можна будзе пазнаць здалёку… па паху», — кажуць камунальнікі, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

 

Ужо ідуць перамовы пра закуп прылад. Праўда, «Спрут» абыйдзецца гарадскому бюджэту нятанна, кожны з зондаў каштуе 50 тыс. грыўняў (трохі больш за шэсць тысяч даляраў), адзначаюць камунальнікі.

 

У Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы падкрэслілі, што ўжо ідуць перамовы пра закуп такіх прылад, так званых «Спрутаў» ці «Прусакоў». Па словах камунальнікаў, кожная такая прылада каштуе трохі больш за шэсць тысяч даляраў.

 

«Сама прылада — гэта шматмятровы зонд з відэакамерай і маніпулятарам на канцы. Яна знаходзіць у каналізацыі сцёкі патрэбнай кватэры і ставіць у іх заглушку з трохміліметровымі адтулінамі. Калі зліў становіцца такой хуткасці, карыстацца ўнітазам становіцца складана», — распавялі камунальнікі.

Как вам новость?