Жырыноўскі: Лукашэнка не з'яўляецца нашым сябрам і саюзнікам

12.08.2010 16:36
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца ні сябрам, ні саюзнікам Расіі. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнай думы Расіі, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі Уладзімір Жырыноўскі. Па словах лідара ЛДПР, Расія павінна перастаць аказваць дапамогу іншым краінам, у тым ліку і Беларусі.

«Лукашэнка хоча пабольш выціснуць ад каго заўгодна для сваёй краіны і застацца там пажыццёва. Нам гэта не трэба. Мы не павінны карміць Беларусь. Мы ўжо страцілі там 50 млрд. даляраў», — заявіў Уладзімір Жырыноўскі.

Па словах намесніка старшыні расійскай Дзярждумы, ЛДПР заўсёды выступала супраць любой дружбы і падтрымкі. «Калі б мы не дапамагалі нікому, сёння б Расія была найбагацейшай дзяржавай свету», — заявіў Уладзімір Жырыноўскі, перадае сайт АДС.

«Нікому не дапамагаць: ні Беларусі, ні Украіне, нікому, ніколі — тады мы будзем жыць багата», — сказаў расійскі палітык.

Как вам новость?