Жырыноўскі прапанаваў зрабіць Зюганава паслом РФ у Беларусі

04.04.2011 15:07
Архив Редакция

Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расbі Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў увесці ў РФ трохпартыйную сістэму, для чаго, на яго думку, усе расійскія левыя партыі павінны аб'яднацца. Пры гэтым лідара расійскіх камуністаў кіраўнік ЛДПР прапанаваў зрабіць паслом Расіі ў Беларусі.

Акрамя таго, намеснік старшыні Дзярждумы РФ прапанаваў праўладнай партыі «Адзіная Расія» перайменавацца ў Кансерватыўную партыю Расіі, што лепш адпавядала б яе палітычным пазіцыям.

«Неабходна ўсё-ткі аб’яднаць усе левыя сілы — КПРФ, «Справядлівую» (Справядлівую Расію» — Тэлеграф), «Патрыётаў», «Яблоко» — у адну партыю пад назвай «Сацыялістычная партыя Расіі» (СПР). Такім чынам, мы атрымаем вялікую левацэнтрысцкую партыю. Кансерватары і сацыялісты змогуць атрымліваць у сярэднім па 40% на выбарах у Дзярждуму, ЛДПР — заўсёды 20%. Такая трохпартыйная сістэма будзе найлепшым чынам адпавядаць жаданням выбаршчыкаў», — упэўнены Уладзімір Жырыноўскі.

Как вам новость?
Головоломки