Жыхар Баранавічаў ставіў на адны і тыя ж лічбы і сарваў джэк-пот

12.08.2010 17:46
Архив Редакция

Жыхар Баранавічаў выйграў джэк-пот у латарэі "Спортлато 5 з 36" ў памеры больш за 112 млн. рублёў, на працягу года робячы стаўкі на адны і тыя ж лічбы. Пра гэта паведаміла кіраўнік групы інфармацыйнай падтрымкі ЗАТ "Спорт-пары" Юлія Баранава. Шчаслівымі лічбамі для мужчыны аказаліся дні нараджэння членаў яго сям'і.

Па словах прадстаўніка «Спорт-пары», арганізатары латарэі ўпершыню сутыкаюцца з тым, каб такая зайздросная адданасць лічбам прынесла беларускаму гульцу буйны джэк-пот, перадае БелТА. Аднак за грашыма шчаслівы ўладальнік мільёнаў прыйшоў толькі праз тры тыдні. Даведаўшыся пра выйгрыш, мужчына не адправіўся адразу па прыз, а паехаў за мяжу на адпачынак з сям’ёй.

Між тым, у гісторыі гэта ўжо не першы выпадак, калі гульцы выйграюць буйныя сумы дзякуючы сталасць ў выбары лікаў. Так, у кастрычніку 2009 года адзін амерыканец сарваў джэк-пот у памеры больш за 31 млн. даляраў пасля таго, як на працягу 17 гадоў ставіў на адны і тыя ж лічбы.

Как вам новость?