Жыхар Горадні атрымаў два гады за «жарт» з порна

03.01.2011 15:58
Архив Редакция

Жыхар Горадні, 27-гадовы Юры Гайчанка, атрымаў два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на той жа тэрмін за тое, што выклаў чатыры фатаграфіі з малюнкам палавых актаў на адным з сайтаў знаёмстваў, зарэгістраваўшыся як «26-гадовая Святлана, па гараскопе — Шалі». У якасці мэтаў знаёмства ён паказаў «інтым за грошы» і «віртуальны, групавы сэкс».

Анкету «Светы» прагледзела больш за 200 наведвальнікаў дадзенага сайта, пасля гэтага кампутар Юрыя Гайчанкі вылічылі супрацоўнікі міліцыі, якія і прыйшлі да маладога чалавека дадому. Той патлумачыў, што стварыў дадзеную анкету як жарт, паведамляе «Міліцэйскі веснік».

За падобны «жарт» панёс пакаранне і 30-гадовы Станіслаў Тарчанкоў. Ён стварыў анкету «Анюты», якая «мае вышэйшую адукацыю» і «няўдалы, але пэўны вопыт сямейнага жыцця». У анкеце агульнага доступу малады чалавек таксама змясціў малюнкі парнаграфічнага характару — іх можна было не толькі праглядаць, але і капіяваць. Аператыўнікі службы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі выявілі дадзеную анкету, калі не яе зайшло больш за 150 чалавек.

Супрацоўнікі падраздзялення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС вылічылі кампутар Станіслава Тарчанкова, у ім яны і знайшлі порнавыявы.

«Я не ведаў, што мае дзеянні з’яўляюцца парушэннем Закона. Размяшчаючы ў інтэрнэце дадзеныя малюнкі, ніякіх карыслівых або нізінных мэтаў я не пераследваў», — заявіў малады чалавек у судзе.

Аднак суд прызнаў Станіслава Тарчанкова вінаватым і прысудзіў яго да грашовых штрафаў.

Как вам новость?