Жыхар Горадні дамагаўся зніжкі на таксі з пісталетам

15.02.2011 15:49
Архив Редакция

Двое мужчын збіраліся дабрацца на таксі ад вакзала Горадні да мікрараёна Фолюш. Аднак, калі кіроўца паведаміў, што за паездку ім прыйдзецца заплаціць 15 тыс. рублёў (каля пяці даляраў), адзін з кліентаў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, дастаў пнеўматычны пісталет, ператоргнуў затвор і навёў зброю ў бок кіроўцы.

Яго знаёмы здолеў выбіць пісталет з рук 41-гадовага мужчыны. Нападніка затрымалі, у дадзены момант праводзяцца неабходныя экспертызы.

Як адзначылі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама, прычынай агрэсіўнага ўчынку можа з’яўляцца нецвярозы стан мужчыны, а таксама тое, што ў яго ўжо былі праблемы з законам. Цяжкіх злачынстваў гарадзенец не здзяйсняў, аднак быў судзімы за ўхіленне ад утрымання непаўнагадовых дзяцей.

Как вам новость?
Головоломки