Жыхар Горадні разбіўся да смерці праз спрэчку

02.09.2010 08:46
Архив Редакция

У Горадні мужчына разбіўся да смерці пры спробе перайсці Стары мост у горадзе па парэнчах. Зрабіўшы некалькі крокаў, мужчына страціў раўнавагу і зваліўся. "У маладога чалавека не было шанцаў на выратаванне: ён упаў на мель ля самага берага і стукнуўся галавой аб камень", — расказала старшыня Ленінскай раённай арганізацыі ТРВОД Вера Хацяновіч.

Цела загінулага знайшлі на левым беразе Нёмана насупраць гарадскога пляжу, недалёка ад былога тонкасуконнага камбіната, перадае «Вечерний Гродно».

Вядома, што ў ноч з 21 на 22 жніўня малады чалавек адзначаў сваё вяртанне з Галандыі, наладзіўшы вечарынку, якая трагічна скончылася ў 06:00.

Пракуратура Кастрычніцкага раёна па факце здарэння праводзіць праверку.

Как вам новость?
Головоломки