Жыхар Кармы збіў энергетыка ломам за спробу адключыць электрычнасць

12.03.2010 17:25
Архив Редакция

У прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама паведамілі, што жыхар Кармы стукнуў металічным ломам кантралёра-энергетыка, які спрабаваў адключыць у яго хаце электрычнасць. У дачыненні злачынцы ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 66 Крымінальнага кодэкса (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, што выконвае службовыя абавязкі).

Супрацоўнікі праваахоўных органаў распавялі, што напад адбыўся 25 студзеня, паведамляе GomelBest.

 

Непрацуючы і раней неасуджаны жыхар Кармы 1956 года нараджэння, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, стукнуў крышаном 40-гадовага кантралёра кармянскага аддзялення прадпрыемства «Энергазбыт». Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як энергетык пачаў адключаць яго хату ад электразабеспячэння за няплату. Кантралёр атрымаў лёгкія целавыя пашкоджанні.

Как вам новость?
Головоломки