Жыхар Ліды для знаёмства з дзяўчынай ударыў яе ў галаву

11.05.2010 11:56
Архив Редакция

У Лідзе 42-гадовы мясцовы жыхар пры спробе пазнаёміцца з дзяўчынай на вуліцы нанёс ёй удар нагой у галаву. Як паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама, пасля высвятлілася, што мужчына з'яўляецца інвалідам па псіхічным захворванні, а ў момант нападу ён быў нецвярозы.

«Увечар чацвёртага траўня сталы добра паддаўшы мужчына вырашыў завязаць знаёмства з дзяўчынай, што праходзіла міма, абраўшы далёка не джэнтльменскі спосаб. Калі яны параўняліся, ён тузануў яе за рукаў. Па словах прадстаўніцы слабога полу, яна не зразумела што такое. У адказ на абгрунтаваную нерэакцыю донжуан з хуліганскіх памкненняў нанёс удар дзяўчыне ў вобласць галавы, прычым зрабіў гэта нагой», — расказаў старэйшы следчы СА ПР Лідскага РАУС Анатоль Бічэль.
Па словах прадстаўніка праваахоўных органаў, свой учынак на следстве зламыснік растлумачыў тым, што дама ніяк не адрэагавала на ягоны палымяны парыў.
«Адсутнасць усякай логікі можа растлумачыць той факт, што апроч алкагольнага ап’янення, у якім на момант здзяйснення грамадскага небяспечнага дзеяння знаходзіўся мужчына, ён пакутуе на псіхічнае захворваннее», — адзначыў следчы.
«Падчас папярэдняга расследавання будзе вырашана пытанне пра магчымасць прыцягнення да крымінальнай адказнасці псіхічна нездаровага мужчыны або ўжыванне ў дачыненні да яго прымусовых мер бяспекі і лячэння», — дадалі ў прэс-службе УУС.

Как вам новость?
Головоломки