Жыхар Мінску нанёс сабе 12 удараў нажом і скочыў з акна

26.07.2010 12:46
Архив Редакция

Мінчук скончыў жыццё самагубствам, зрабіўшы сабе 12 удараў нажом і скокнуўшы затым з акна. Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора Мінску па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

«Вядома, што мужчына пражываў адзін у здымнай кватэры і ўжо два тыдні не хадзіў на працу. Каб звесці рахункі з жыццём, ён нанёс сабе 12 раненняў у розныя часткі цела, а затым скочыў з акна», — расказаў Сяргей Балашоў, перадае БелТА.

Яшчэ адзін суіцыд адбыўся ў 9-й гарадской клінічнай лякарні Мінску. Мужчына каля 03:00 скочыў з акна агульнага калідора на другім паверсе.

Па дадзеных фактах пракуратура Маскоўскага раёна сталіцы праводзіць праверку.
Акрамя таго, як паведамілі ў пракуратуры Мінску, пракуратура Цэнтральнага раёна сталіцы праводзіць праверку па факце спробы самаспалення мінчука, які абліўся бензінам і падпаліў сябе ў скверы на вуліцы Вясёлкавай, перадае БелаПАН.

Інцыдэнт здарыўся 24 ліпеня прыкладна ў 22:00. 60-гадовага мужчыну з тэрмічныя апёкамі 70% цела даставілі ў лякарню.

Как вам новость?