Жыхара Брэсцкай вобласці засудзілі на 12 гадоў за згвалтаванне 70-гадовай жанчыны

24.03.2010 09:50
Архив Редакция

У пракуратуры Мінскага раёна паведамілі, што жыхара Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці засудзілі на 12 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне 70-гадовай жанчыны. На судзе злачынец раскаяўся ў зробленым, заявіўшы, што ва ўсім, хутчэй за ўсё, вінаватая гарэлка.

Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, мужчына 1964 года нараджэння раней быў неаднаразова асуджаны, галоўным чынам за крадзяжы, сталага месца працы не меў, калі-нікалі падзарабляў у Мінску.

«Крымінальная гісторыя пачалася з таго, што ў адзін з дзён жніўня 2009 года ён выпадкова сеў у Мінску не на той аўтобус і прыехаў у Мінскі раён. Выйшаў толькі ў Астрашыцкім гарадку, дзе практычна адразу ж пазнаёміўся з мясцовай жыхаркай. Поруч крамы яны ўдваіх выпілі гарэлкі, пасля чаго разышліся. Аднак праз некаторы час мужчына ўсё-ткі вырашыў наведаць новую знаёмую. Ён уварваўся да яе ў хату і паспрабаваў згвалтаваць, аднак на дапамогу жанчыне прыйшла суседка, і гвалтаўнік змушаны быў рэціравацца», — распавялі ў пракуратуры.

Супрацоўнікі міліцыі сцвярджаюць, што трохі пахадзіўшы па наваколлях уначы ў вёсцы Брадок зламыснік пракраўся ў хату пенсіянеркі 1939 года нараджэння, якая ў той момант спакойна спала. «Дзверы былі зачынены на завалу, напэўна, не вельмі моцна. Ён зайшоў у хату і згвалтаваў бабулю, выказваючы пры гэтым пагрозы», — распавёў прадстаўнік пракуратуры, паведамляе БелТА.

Пасля здзяйснення злачынства жыхар Маларыцкага раёна звязаў ахвяру і загадаў ёй маўчаць пра падзею, прыстрашыўшы расправай, аднак пасля таго як гвалтаўнік пакінуў хату, бабуля са звязанымі рукамі пабегла да сына, які жыве ў гэтай жа вёсцы. Сын па гарачых слядах здолеў затрымаць злачынцу і перадаў яго супрацоўнікам міліцыі.

Как вам новость?