Жыхара Брэста асудзілі да чатырох гадоў за "пахавальны бізнэс"

19.03.2010 09:36
Архив Редакция

Маладога прадпрымальніка з Брэста суд асудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці з адбываннем пакарання ў пасяленні ўзмоцненага рэжыму. Як паведамляецца, мужчына махлярскім чынам ашукваў сваіх жа кліентаў па аказанні ім пахавальных паслуг.

Прадпрымальнік займаўся ўсталёўкай надмагільных пліт і выкарыстоўваў простую схему зману — ён афармляў дамову, у якой былі вызначаны тэрміны замовы, і браў задатак з кліента. Потым — цягнуў час, а на пытанні кліентаў пра замовы прыдумляў адгаворкі. Часцей і зусім не здымаў трубку, паведамляе BUG.BY.

Калі ж хтосьці з ашуканых замоўцаў вырашыў паглядзець на вытворчую базу фірмы, дык высветлілася, што ёй была напаўразбураная аўтазапраўка. Як паведамляецца, будынак быў закінуты, тэрыторыя не добраўпарадкавана, у запушчаным стане, без надворных санітарна-побытавых усталёвак, смеццязборнікаў, побач з будынкам стаяў былы запраўны калодзеж, запоўнены побытавым смеццем.

Як распавёў адзін з былых супрацоўнікаў прадпрымальніка, той захапляўся рызыкоўнымі гульнямі. Таксама высветлілася, што з некаторымі пацярпелымі абвінавачваны ўсё ж паспрабаваў «вырашыць пытанне мірным шляхам», нават адну надмагільную пліту ўсталяваў. Аднак за 22 млн. рублёў, што ён атрымаў за год махінацый і нервы і без таго засмучаных стратай людзей зараз прыйдзецца адплаціць, паведамляе крыніца.

Как вам новость?
Головоломки