Жыхара Чачэрску асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі за нападу на жанчын

23.03.2011 14:57
Архив Редакция

У панядзелак, 21 сакавіка, суд Цэнтральнага раёна Гомелю вынес абвінаваўчы прысуд 30-гадоваму жыхару Чачэрску, які здзейсніў па меншай меры тры разбойныя напады на жанчын. За напады, рабаванні і хуліганства мужчыну асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Па дадзеных следства, беспрацоўны жыхар Чачэрску ноччу нападаў на жанчын, душыў і здымаў з ахвяр залатыя ўпрыгожванні. У судзе было даказанае дачыненне мужчыны да аднаго разбойных нападаў у Чачэрску двух — у Гомелі, учыненых у канцы 2010 года, перадае БелаПАН.

Як распавёў старшы памочнік пракурора Цэнтральнага раёна Гомелю Кірыл Вышнякоў, мужчына раней быў неаднаразова судзімы за згвалтаванні і разбой. У апошні раз яго затрымалі ў рэстаране «Еўропа» ў Гомелі за збіццё і спробу абрабаваць двух дзяўчат.

Тым не менш, асуджаны сваю віну не прызнаў і можа яшчэ абскардзіць прысуд.

Как вам новость?
Головоломки