Жыхара Ліды за выдуманы разбой могуць пасадзіць на два гады

08.02.2011 14:51
Архив Редакция

Спроба абмяняць мабільны тэлефон для жыхара Ліды скончылася на бальнічным ложку — невядомы, з якім ён стэлефанаваўся па аб'яве, збіў і абрабаваў яго. Па дадзеным факце супрацоўнікі Лідскага РАУС узбудзілі крымінальную справу па артыкуле разбой. У ходзе следчых мерапрыемстваў высветлілася, што ніякага злачынства не было, а "пацярпелы" сам усё выдумаў, за што яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. 

Следчыя высветлілі, што ніякага рабунку на самай справе не было, мужчыну проста не спадабаўся набыты мабільны тэлефон. Ён папрасіў свайго брата збіць яго, каб пасля можна было заявіць у міліцыю па факце разбою, паведамляе News-Lida.net.

У дачыненні да фантазёра, які ўвёў следчыя органы ў зман, распачалі крымінальную справу па артыкуле 400 КК Беларусі — «Заведама ілжывы данос».

Как вам новость?
Головоломки