Жыхара Івацэвічаў аштрафавалі на 235 даляраў за дзень нараджэння без дазволу

05.08.2010 11:56
Архив Редакция

Жыхар Івацэвічаў ператварыў асабісты дзень нараджэння ў культурна-масавае мерапрыемства. Хлопец распаўсюдзіў праз інтэрнэт паведамленне аб маштабным святкаванні ўласных імянінаў на беразе ракі Шчары. У выніку на свята сабралася каля 400 гасцей. За гэта суд Івацэвіцкага раёна аштрафаваў маладога чалавека на 20 базавых велічыняў (700 тыс. рублёў).

Такая вялікая колькасць гасцей фактычна дазваляе прыраўняць дзень нараджэння да культурна-масавага мерапрыемства. Паводле заканадаўства, на правядзенне падобных акцыяў трэба атрымліваць дазвол у адміністрацыйным тэрытарыяльным органе.

У выніку ў дачыненні да імянінніка быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле «За парушэньне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства», паведамляе «Вячэрні Брэст».

Дзень нараджэння не абышоўся без бойкі і крадзяжоў (мабільных тэлефонаў). Пасля заканчэння мерапрыемства міліцыя затрымала шэсць чалавек, якія селі за руль у стане алкагольнага ап’янення.

Как вам новость?
Головоломки